Стан здароўя затрыманага паліттэхнолага Віталя Шклярава рэзка пагоршыўся

Адвакат затрыманага 29 ліпеня паліттэхнолага Віталя Шклярава Антон Гашыскі паведаміў аб рэзкім пагаршэнні стану здароўя свайго падабароннага пасля перанесенага ім у СІЗА каронавіруса.

Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru

Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru

 Лячэнне яму ніхто не праводзіў. Фактычна перанёс захворванне без адзінай таблеткі. Пасля хваробы ён вельмі моцна схуднеў. А ў пятніцу стала вядома, што ў яго посткаронавірусны сіндром: пачаліся праблемы з сэрцам, арытмія (збой сардэчнага рытму), моцныя болі ў грудзях, бяссонне. Сёння пры наведванні СІЗА адвакатам яго не вывелі. Заўтра буду спрабаваць яго раніцай наведаць. Не ведаю, ці будзе ён жывы, — кажа Гашынскі.
Раней паведамлялася, што ў верасні ў затрыманага некалькі дзён трымалася высокая тэмпература. Гашынскі паведаміў, тэст Шклярава на COVID-19 паказаў наяўнасць антыцелаў, так што верагодна, што ён у пачатку верасня перахварэў на каронавірус. Пры гэтым ні яго, ні сукамернікаў ня ізалявалі, кажа адвакат.
У канцы верасня Шкляраву працягнулі тэрмін арышту на два месяцы. Адмова змяніць меру стрымання следства абгрунтавала тым, што Шкляраў, які мае амерыканскі дыппашпарт, можа схавацца ад правасуддзя. Гашынскі распавёў, што за два месяцы ўтрымання пад вартай са Шкляравым правялі мінімум следчых дзеянняў — два допыты і адну вочную стаўку.
Віталь Шкляраў быў затрыманы 29 ліпеня ў Гомелі, куды прыехаў наведаць маці. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА ў Мінску. Паліттэхнолаг праходзіў падазраваным па справе ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага. Шкляраву прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Віталь Шкляраў, ураджэнец Гомеля, жыў у ЗША. Ён пазіцыянуе сябе як «амерыканскі, нямецкі і расійскі палітычны кансультант, паліттэхнолаг, дарадца выбарчых кампаній Барака Абамы, Берні Сандэрса, Ангелы Меркель, Ксеніі Сабчак, Дзмітрыя Гудкова».
Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, яна працуе ў пасольстве ў Кіеве. У Шклярава ў сувязі з гэтым ёсць амерыканскі дыппашпарт.
tut.by