Расійскія марпехі адмовіліся высаджвацца ў Адэсе і зладзілі бунт на караблі
Вялікія дэсантныя караблі збіраліся прычаліць да адэскага пляжа «Лузанаўка».
Камандаванне расійскіх войскаў збіралася прычаліць вялікія
дэсантныя караблі да адэскага пляжу «Лузанаўка", але ў апошні момант
расійцы папрасілі Украіну даць магчымасць пакінуць заліў.
Пра гэта паведамляе «Думская».
«Украінская СПА і іншыя абаронцы Адэсы рыхтаваліся даць
рашучы адпор суперніку, але ў апошні момант рускія выйшлі на сувязь і папрасілі
даць ім магчымасць пакінуць заліў», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што на караблях расійцаў адбыўся бунт: тэрміновікі адмовіліся выконваць загад і штурмаваць узбярэжжы вялікага горада-мільённіка. Салдат напалохалі ўкраінскія марпехі, большасць якіх правялі на вайне па пяць і больш гадоў.