Польшча падтрымала прыняцце Украіны ў Еўрасаюз
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў за неадкладнае прадастаўленне Украіне статусу кандыдата на ўступленне ў ЕС.
«Польшча выступае за прамы шлях да сяброўства ў
Еўрапейскім саюзе для Украіны. Статус кандыдата павінен быць прадастаўлены
неадкладна, і адразу ж пасля гэтага павінны быць пачаты перамовы аб членстве.
Украіна таксама павінна мець доступ да сродкаў ЕС для аднаўлення. Украіна
заслугоўвае гэтага», — напісаў ён у Twitter.
Нагадаем, сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў «завяршыць шматгадовую дыскусію і прыняць рашэнне аб членстве Украіны ў ЕС».
Паводле reform.by.