Пяць гадоў рэпрэсій у Беларусі: больш за 100 000 зафіксаваных фактаў пераследу

З пратэстаў 2020 года мінула ўжо пяць гадоў. Жорсткасць і бесчалавечнасць сілавікоў у ліпені і жніўні 2020-га абурыла ўсю міжнародную супольнасць, але з таго часу сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася. Рэжым працягвае адбіраць у людзей волю, здароўе, сем'і, дом, а ў некаторых нават жыццё. Катаванні, збіванні, нечалавечыя ўмовы ўтрымання, ціск на сваякоў, прымусовая высылка палітвязняў з краіны — цяжкая рэчаіснасць, у якой вымушаны жыць беларусы кожны дзень. "Вясна" распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі. 

9zniunia_1.webp

За пяць гадоў праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі больш за 100 000 фактаў рэпрэсій (ператрусаў, каротка- і доўгатэрміновых затрыманняў, допытаў і інш.), колькасць якіх амаль роўная колькасці жыхароў Ліды. Пры гэтым усе лічбы могуць быць значна большымі праз адсутнасць поўных звестак у праваабаронцаў. Сёння за кратамі — 1187 палітвязняў, яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек утрымліваюць у ІЧУ па ўсёй краіне паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў.

Роўна за пяць гадоў колькасць палітвязняў павялічылася ў 47 разоў — з 25 да 1187 чалавек. Агулам са жніўня 2020 года статус палітвязня атрымалі 4064 чалавекі, з якіх 776 —  жанчыны.

Мінімум 8 532 чалавекі сталі фігурантамі крымінальных справаў. У дачыненні да не менш за 7 299 чалавек былі вынесеныя палітычна матываваныя прысуды.

"Вясне" вядома пра мінімум 1765 жанчын, асуджаных паводле крымінальных артыкулаў. Наўпрост цяпер у месцах няволі знаходзяцца 178 палітзняволеных жанчын, сярод якіх пенсіянеркі, жанчыны з сур'ёзнымі захворваннямі, а таксама шматдзетныя маці.

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 206 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Гэта людзі, якія маюць праблемы са здароўем, непаўнагадовыя на момант здзяйснення дзеянняў, што ставяцца ім у віну, шматдзетныя і іншыя людзі ў цяжкіх сямейных абставінах, людзі, якія знаходзяцца на прымусовым псіхіятрычным лекаванні ў закрытых установах. 

Амаль 3 000 чалавек ужо маюць статус былых палітвязняў, больш за 1620 з іх ужо цалкам адбылі свае тэрміны. 

З 2020 года 360 палітвязняў былі памілаваныя, восем з іх былі дэпартаваныя наўпрост з калоніі, пры гэтым яны не маюць іншага грамадзянства апроч беларускага. Такое "вызваленне пад умовай выезду" праваабаронцы называюць новым інструментам палітычнага ціску. 

Не менш за 3 673 чалавекі асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту паводле ч. 2 арт. 293 і арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Суды працягваюцца да гэтага часу.

За гэты час восем палітвязняў памерлі ў зняволенні: Аляксандр Кулініч, Ігар Леднік, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вітольд Ашурак, Дзмітрый Шлетгаўэр, Валянцін Штэрмер.

За ўсе пяць гадоў не было ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы па фактах катаванняў і смерцяў пратэстоўцаў і палітвязняў.

Ужо 180 чалавек у Беларусі асудзілі завочна

Не менш за 85 замежных грамадзян асудзілі па палітычных крымінальных справах у Беларусі, 30 з іх цяпер утрымліваюцца ў зняволенні.