На рынку ў Ждановічах міліцыя праводзіла рэйды супраць незадакументаваных мігрантаў

Агулам затрыманыя і прыцягнутыя да адказнасці 13 чалавек.

uceka4y.jpg


Як паведамляе TUT.BY са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама, у сталіцы адбыўся ўжо пяты ў гэтым годзе рэйд па выяўленню іншаземцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі але не маюць належнага прававога статусу.
Да гэтага падчас рэйдаў у Ждановічах 1 і 6 чэрвеня міліцыянты праверылі 6 іншаземцаў. Кіраўніцтва адсправаздачылася аб "правядзенні рэйдавай адпрацоўкі і прыцягненні да ўсталяванай законам адказнасці" 13 чалавек.

Чытайце таксама: уцекачы ў Беларусі: 105 рублёў на харчаванне і 84 рублі на адзенне.


Папярэднія рэйды адбываліся ў забаўляльных установах і на буйных рынках "Ждановічы", "Заходні" і ў Лябяжым.
Міліцыянты перыядычна праводзяць рэйды такога кшталту: правяраюцца рынкі, гатэлі, інтэрнаты, чыгуначныя станцыі, будаўнічныя пляцоўкі, прыватныя адрасы і іншыя месцы, дзе "маглі незаконна пражываць ці з'яўляцца іншаземцы без прававых на тое падставаў".
Увосень мінулага году за тры дні да адказнасці былі прыцягнутыя каля 500 іншаземцаў, яшчэ 31 чалавек быў дэпартаваны. Колькасць аформленых штрафаў дасягнула 33 тысячы долараў.