Міністр абароны не бачыць сэнсу ў расійскай авіябазе ў Беларусі

Лукашэнка яшчэ не прыняў канчатковае рашэнне наконт размяшчэння расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі. Хаця кансультацыі па ўмовах размяшчэння ў Беларусі расійскай авіябазы завяршыліся.



raukou_2210.jpg

З такой заявай выступіў міністр абароны Андрэй Раўкоў на семінары для прадстаўнікоў рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, паведамляе Еўрарадыё.

 

"Які сэнс размяшчаць авіяцыйную базу на тэрыторыі Беларусі? Пакуль сэнсу няма. Развагі такія: нашыя суседзі, асабліва новаабраны прэзідэнт Польшчы, ён просіць NATO (і яны пагадзіліся) размясціць чатыры базы рознага прызначэння, у тым ліку і авіяцыйнага, у непасрэднай блізкасці ад мяжы Беларусі. І адказ просты: дык, можа, мы возьмем нейкія сродкі паражэння, якія могуць своечасова ў патрэбным месцы нанесці паразу гэтым аб'ектам? Гэта будзе нашмат больш эфектыўна, чым авіяцыйная база", — заявіў міністр.

 

Нагадаем, што размяшчэнне расійскай авіябазы ў Беларусі выклікае палкія абмеркаванні. Па звестках расійскіх СМІ, Уладзімір Пуцін падпісаў ужо адпаведнае пагадненне. Тым часам Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што ён такі дакумент яшчэ не падпісваў.