Апостальскі Нунцый перадаў Папу Францішку дар ад Аляксандра Лукашэнкі (фота)
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці асабіста перадаў Папу Францішку дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі».
Гэты абраз выкананы ў старажытнай беларускай тэхніцы работы па дрэвe — Сожская скань.
Пантыфік высока ацаніў гэты жэст і папрасіў Апостальскага Нунцыя перадаць дастойнаму дарыцелю словы шчырай удзячнасці, разам з Апостальскім благаслаўленнем усяму беларускаму народу.
Паводле catholic.by