Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі будзе новая Канстытуцыя
Кираўніик Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў новай «пяцігодцы» у краіне з'явіцца новая Канстытуцыя.
«Пытанне Канстытуцыі — яно жа не здымаецца. Тут адназначна можна адказаць, што мы ў новай пяцігодцы хутчэй за ўсё будзем мець новую Канстытуцыю. Ёсць пытанні, на якія ёсць адказы», — сказаў Лукашэнка, якога цытуе дзяржагенства БелТА.
Раней паведамлялася, што Лукашэнка даручыў новаму складу парламента ўключыцца ў працу над праектам новай Канстытуцыі.
«Парламентарыям сёмага склікання трэба будзе падлучыцца да працы над праектамі, якія знаходзяцца ў плоскасці глабальных палітычных рашэнняў. У нас ужо назапасіўся шэраг пытанняў, якія трэба разам вырашаць на ўзроўні Асноўнага закону. Таму, відаць, нам з вамі, новым складам парламента, трэба будзе арганізаваць і далучыцца да працы па ўдасканаленні нашай Канстытуцыі», — сказаў Лукашэнка ў снежні 2019 года.
На яго думку, «на гэта ёсць запыт у грамадстве».
interfax.by