Лукашэнка, Ярмошына, Караеў, Кубракоў... Краіны Балтыі ўзгаднілі санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў
У спісе — 156 чалавек.
Урады Літвы, Латвіі і Эстоніі ўзгаднілі сумесны пералік санкцый супраць чыноўнікаў Лукашэнкі, на якіх пашыраюцца абмежаванні ў гэтых трох краінах, інфармуе «Хартыя 97» са спысылкай на сайт Міністэрства замежных спраў Эстоніі. У спіс ўвайшлі 156 чалавек.
Еўрапейскі Саюз ужо правёў два раўнды зацвярджэння санкцыйных спісаў, абавязковых для ўсіх краін ЕС. Але асобныя дзяржавы могуць прымаць свае ўласныя санкцыйныя спісы, як гэта і зрабілі краіны Балтыі.
І ЕС, і нацыянальныя спісы з'яўляюцца толькі базавымі і будуць дапаўняцца як персанальнымі, так і эканамічнымі санкцыямі пры далейшым прадстаўленні спісаў з абгрунтаваннямі.
Спіс можна паглядзець ніжэй.