Лукашэнка вяртаецца ў Беларусь разам з Пуціным
Аляксандр Лукашэнка 26 верасня прыме ўдзел у сумесных стратэгічных вучэннях узброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2013», паведамілі ў яго прэс-службе.
Як чакаецца, удзельнічаць у мерапрыемстве будзе таксама прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў наведаюць Гожскі палігон у Гродзенскай вобласці Беларусі і ваенны палігон Хмелеўка Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў Калінінградскай вобласці Расіі.
belta.by