Лукашэнка ўсё ж раскажа, куды коціцца краіна: пасланне народу і парламенту заўтра, 29 красавіка

Лукашэнка ўсё ж такі прачытае краіне і парламенту сваё штогадовае пасланне з традыцыйнымі элементамі экспромту.



lu_tv.jpg

Пасланне пачнецца ў 11 гадзін і будзе транслявацца ў прамым эфіры 1-га канала радыё. Тэлеверсія штогадовага палітычнага шоу будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускага тэлебачання, па ўсіх яго каналах.

Галоўнай тэмай, безумоўна, стане незалежнасць сінявокай, прагназуе АФН. І ўсё высновы па гэтай тэме будуць нязменна зводзіцца да лозунга «трэба працаваць у рэжыме 24/7».

Ніякіх навінаў аналітыкі АФН не чакаюць: усе тэзісы маючага адбыцца паслання Лукашэнка за апошнія пару месяцаў ужо агучыў у палях, на прадпрыемствах, нарадах і выхадах да прэсы з адказамі на надзённыя пытанні.