Лукашэнка адклаў візіт у Расію
Афіцыйны візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Расію перанесены. На нявызначаны тэрмін.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра, у сувязі з загружанасцю працоўных графікаў кіраўнікоў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ўзгоднены перанос афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Расію.
Канкрэтныя тэрміны візіту будуць узгоднены ў бліжэйшы час па дыпламатычных каналах.