Як Лукашэнка паддобрываўся перад Пуціным
У Сочы Лукашэнка прыехаў разам з малодшым сынам Колем. Кадры сустрэчы двух кіраўнікоў перад хакейным матчам паказаў тэлеканал Russia Today.
Cпачатку прэзідэнт Расіі паціснуў руку малалетняму Колю Лукашэнку, затым яго бацьку, які таксама цягнуў руку.
Затым ужо апранутыя ў хакейную амуніцыю ўдзельнікі таварыскага матчу, уключаючы самога Лукашэнку, вымушаныя былі чакаць прэзідэнта Расіі на лаўцы запасных.
Пуцін выйшаў з распранальні апошнім і стаў поціскам рукі вітаць іншых гульцоў. Аляксандр Лукашэнка яшчэ да набліжэння да яго прэзідэнта РФ гучна заявіў: «Палкоўнік Пуцін
прыбыў!». А праз секунду, нешта абдумаўшы, дадаў: «Як генерал!».