Год гасціннасці ў Беларусі, або інакш "усё для хакея”
«Я хачу, каб госці, ад'язджаючы, казалі: “Гэта зусім нармальная краіна, не такая, як кажуць пра яе СМІ”», — адзначыў Лукашэнка.
— Беларусь называюць краінай добрых людзей. Справа гонару нас усіх – паказаць усё, што ў нас найлепшае якраз у “год гасціннасці”, — сказаў Лукашэнка падчас навагодняга звароту да народу. Вядома, што прычынай стаў чэмпіянат свету па хакеі, якія адбудуцца ў траўні ў Мінску.
Улады заявілі, што гэтае мерапрыемства стане экзаменам для ўсіх арганізацый, адказных за транспарт, бяспеку і турыстычнае абслугоўванне. Кіраўніцтва краіны спадзяецца 20 тысяч гасцей.
— Рэжым Лукашэнкі не можа пахваліцца дынамічным развіццём эканомікі, навукі або культуры, таму застаецца спорт з асаблівым націскам на тыя дысцыпліны, якімі займаецца прэзідэнт, — сказаў “GW” палітолаг Валеры Булгакаў.
Лукашэнка амаль ад пачатку свайго дваццацігадовага кіраўніцтва інвестуе ў хакей. Шмат дзе ўзведзены лядовыя палацы. Аднак, нягледзячы на наклады і вялікую прамоцыю, беларусы не могуць пахваліцца дасягненнямі ў гэтай галіне спорту і застаюцца далёка ззаду за сусветнымі лідарамі. Таксама на гэтым чэмпіянаце эксперты не прарочаць беларускай камандзе вялікай перамогі.
Лукашэнка наўпрост кажа, што гэта не спартовыя дасягненні з’яўляюцца яго мэтай: імпрэза павінна палепшыць вобраз Беларусі ў свеце.
— Я хачу, каб госці, ад'язджаючы, казалі: “Гэта зусім нармальная краіна, не такая, як кажуць пра яе СМІ, — адзначыў Лукашэнка падчас нарады, прысвечанай чэмпіянату.
Нягледзячы на заклікі пра байкот, з якімі выступалі праваабарончыя арганізацыі і частка еўрапейскіх палітыкаў, свой удзел у мерапрыемстве пацвердзілі хакейныя федэрацыі ўсіх 16 дзяржаваў, каманды якіх прайшлі адборачныя туры.
radyjo.net паводле Gazeta Wyborcza