Глеб Паўлоўскі: Лукашэнка маліў аб сустрэчы з Пуціным

Хто больш выйграў ад сустрэчы ў Сочы – Пуцін ці Лукашэнка? Меркаванне палітолага Глеба Паўлоўскага, выказанае "Собеседнику".

Глеб Паўлоўскі. Фота www.dw.com

Глеб Паўлоўскі. Фота www.dw.com


— Гэтая сустрэча патрэбна была Лукашэнкі, ён аб ёй літаральна маліў. Для Лукашэнкі гэта той мінімальны мандат на захаванне ўлады, які ратуе яго ад здрады яго ж уласнага атачэння — кіраўнікоў, сілавікоў.
— Што было б, калі б гэтая сустрэча не адбылася?
— Калі б гэтай сустрэчы не было, то Лукашэнка проста зваліўся б тыдні праз два-тры. Пуцін і так вельмі холадна падтрымліваў Лукашэнку ўвесь гэты крытычны месяц. Калі б ён яшчэ і адмовіўся сустракацца, гэта азначала б палітычны канец Лукашэнкі.
З прычыны таго, што за спінай у Пуціна стаіць таварыш Сі Цзіньпін, Пуцін не адмовіў Лукашэнку ўу сустрэчы. Але яна была дэманстратыўна халоднай з боку Пуціна.
Адзінае, чаго мы не ведаем: аб чым яны размаўлялі чатыры гадзіны. Ніхто не ведае, акрамя іх саміх.
— Напэўна абмяркоўвалі, як Лукашэнка можа выйсці са складанай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі.
— А навошта абмяркоўваць сітуацыю? Яна і так складаная... Тут магчымыя дыяметральна супрацьлеглыя гіпотэзы. Пагардлівасць Пуціна на адкрытай частцы сустрэчы прымушае меркаваць, што яны маглі абмяркоўваць спосаб сыходу Лукашэнкі.
Але ведаючы падступства Пуціна, магу сказаць прама супрацьлеглае: Пуцін мог прадэманстраваць гідлівасць да Лукашэнкі, а абмяркоўваць пры гэтым з ім больш цесныя формы ўзаемадзеяння, у тым ліку і ўзаемадзеяння ў барацьбе з беларускім грамадствам.
— Як вы ацэньваеце вынік сустрэчы-крэдыт у $ 1,5 млрд?
— Слёзы! Гэтая сума не пакрывае патрэбы нават аднаго месяца беларусаў. Гэта нават не кэш. І галоўнае, палова гэтай сумы пойдзе на рэфінансаванне беларускага доўгу.
— Ці ёсць у вас прагноз развіцця адносін Расіі і Беларусі ў кароткатэрміновай перспектыве?
— Не магу даць такі прагноз. Справа ў тым, што вырашальны бок – гэта тыя, каго мы не абмяркоўвалі. Гэта беларуская нацыя.
— Што вы называеце беларускай нацыяй?
— Беларуская нацыя — гэта тое, чаго няма ў Расеі. Гэта людзі, якія рэальна, тут і цяпер вырашаюць лёс сваёй краіны. Якія выходзяць на плошчы па суботах і нядзелях, і колькасць гэтых людзей між іншым не змяншаецца — гэта нечакана для ўсіх.
Без разумення, як будзе развівацца вось гэты агульнаграмадзянскі рух, зусім нельга нічога сказаць ні пра будучыню Лукашэнкі, ні пра будучыню расейска-беларускіх стасункаў. Зразумела адно: джына, у бутэльку назад загнаць ўжо нельга, ранейшая жорсткая беларуская сістэма не адновіцца.