Еўрапарламент падрыхтаваў законапраект, які пакладзе пачатак міжнароднаму расследаванню злачынстваў у Беларусі

У апублікаваным праекце рэзалюцыі прапануецца стварыць цэнтры збору доказаў і мэтавай групы экспертаў ЕС па міжнародным праве, якія будуць аказваць дапамогу ў правядзенні расследавання. На думку еўрадэпутатаў, Еўракамісія, дзяржавы — члены ЕС і Еўрапейская служба знешніх дзеянняў павінны аказаць поўную падтрымку савету па правах чалавека ААН, Маскоўскаму механізму АБСЕ, праваабаронцам і грамадзянскай супольнасці ў пытанні забеспячэння дакументавання і справаздачнасці аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

6437626c76d5df8d8a988.jpg

Дэпутаты асуджаюць забойства Рамана Бандарэнка і выказваюць спачуванні яго сям'і і «усім сем'ям, якія страцілі блізкіх і ў выніку рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі», піша ў сваім тэлеграм-канале рэжысёр Мікалай Халезін.

Еўрапарламент у чарговы раз заявіў, што не прызнае вынікі «выбараў» і безумоўна падтрымлівае народ Беларусі ў «яго законных патрабаваннях аб неадкладным спыненні аўтарытарных рэпрэсій, павазе асноўных свабод і правоў чалавека, дэмакратычным прадстаўніцтве, правядзенні новых, свабодных і справядлівых, выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і пад наглядам БДІПЧ АБСЕ».

Таксама парламентарыі лічаць неабходным цалкам замарозіць пераводы сродкаў ЕС, уключаючы пазыкі ад Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, дзеючаму ўраду Беларусі і кантраляваным дзяржавай праектам.