Лукашэнка сустрэўся з лідарам Венгерскай рабочай партыі, якая на выбарах набрала 0,27 працэнта галасоў

Якія-ніякія, а ўсё ж кантакты на Захадзе ў Беларусі засталіся.

k0uofmwm3u4.jpg

Аляксандр Лукашэнка сёння правёў сустрэчу са старшынёй Венгерскай камуністычнай рабочай партыі Дьюлай Цюрмерам, паведамляе БелТА.

«Венгерская рабочая партыя знаходзіцца ў жорсткай апазіцыі большасці буйных партый у сваёй краіне і прытрымліваецца ідэалаў сацыялістычнай рэвалюцыі,» — гаворыцца ў паведамленні.

На апошніх выбарах партыя набрала 0,27% галасоў — менш, чым Партыя двуххвостага сабакі (такая ў Венгрыі таксама ёсць), удакладняе «Наша Ніва».