Дзмітрый Пяскоў: Расія гатовая адправіць у Мінск на перамовы з Украінай сваю дэлегацыю
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія гатовая адправіць у Мінск на перамовы з Украінай сваю дэлегацыю.
"Як вядома, сёння Прэзідэнт Украіны Зяленскі заявіў пра гатоўнасць абмяркоўваць нейтральны статус Украіны. Першапачаткова прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін казаў пра тое, што мэтай аперацыі з'яўляецца дапамога ЛНР і ДНР, у тым ліку шляхам дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны. А гэта, уласна, і з'яўляецца неад'емным кампанентам нейтральнага статусу", — сказаў Пяскоў.
"У гэтым кантэксце ў адказ на прапанову Зяленскага Уладзімір Пуцін гатовы накіраваць у Мінск расійскую дэлегацыю на ўзроўні прадстаўнікоў Міністэрства абароны, Міністэрства замежных спраў і Адміністрацыі прэзідэнта для перамоваў з украінскай дэлегацыяй", — паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта.