Дзяржпамежкамітэт: За суткі з Украіны ў Беларусь заехалі 398 чалавек
З 6:00 24 лютага па 6:00 25 лютага ў Беларусь з Украіны заехала 398 чалавек — 262 грамадзяніна Беларусі, 44 — Украіны і 92 грамадзяніна іншых дзяржаў.
Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме, паведамляе ДПК.
Як раней паведамляў МЗС, Беларусі пакідалі Украіну праз пункты пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы Новая Рудня і Новая Гута. Гэтыя пункты застаюцца адкрытымі, але дарогі да іх пашкоджаныя. Усяго па дапамогу да беларускіх дыпламатаў звярнулася больш за 1500 чалавек.
Паводле reform.by