Досвед Беларусі ў Мытным саюзе Украіну не натхняе
Беларусь панесла эканамічныя страты пасля ўступлення ў Мытны саюз, — пра гэта былы міністр замежных спраў Украіны Уладзімер Агрызка заявіў у на ток-шоў «Шустэр Live» на канале «Інтэр».
У Мытны зьвяз думае ўступіць нават Віетнам
«За апошні год вырасла цана ў Беларусі на пшанічную муку на 43%, на хлеб — на 42%, на жывёльныя тлушчы — на 31%, медыкаменты — на 27%, на бензін —
на 25%, на санаторна-аздараўленчыя паслугі — на 89%... Вы такой будучыні хочаце для Украіны?» — спытаў Агрызка.
У адказ віцэ-прэм'ер-міністар Украіны Юры Бойка сказаў, што статыстычныя дадзеныя можна тлумачыць па-рознаму і браць розныя лічбы.
Уладзімер Агрызка ўзначальваў МЗС Украіны з 2007 па 2009 гады ў час прэзідэнцтва Віктара Юшчанкі. Пасля адстаўкі ў 2010 годзе ён стаў членам партыі Юшчанкі «Наша
Украіна».
Юры Бойка ўваходзіць у так званую палітычную групу «Росукрэнерга» разам з алігархам Дзмітрыем Фірташам і кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргеем Лёвачкіным. Група названая імем кампаніі, 50% якой належыць расійскаму «Газпрому», іншыя 50% — Фірташу і яго бізнэс-партнёру Івану Фурсіну.