Дакумент з інтэрнэту
Паводле Канстытуцыі, кожны беларус мае права скардзіцца, чым ён рэгулярна і займаецца, і ў гэтым яму ўлада не перашкаджае, таму што сама зацікаўлена ў атрыманні скаргаў.
Што робіць амерыканец, калі парушаюцца яго правы? Ён звяртаецца да свайго адваката. Таму не варта дзівіцца, што ў Нью-Йорку адвакатаў больш, чым ва ўсёй Японіі. А як дзейнічае беларус, калі патрапляе
ў аналагічную сітуацыю?
Паводле Канстытуцыі, кожны беларус мае права скардзіцца, чым ён рэгулярна і займаецца, і ў гэтым яму ўлада не перашкаджае, таму што сама зацікаўлена ў атрыманні скаргаў.
Што робіць амерыканец, калі парушаюцца яго правы? Ён звяртаецца да свайго адваката. Таму не варта дзівіцца, што ў Нью-Йорку адвакатаў больш, чым ва ўсёй Японіі. А як дзейнічае беларус, калі патрапляе
ў аналагічную сітуацыю?
Вось, да прыкладу, улады горада Мінска вырашылі зрабіць вуліцу Карла Маркса пешаходнай. Склалі план, які прадугледжвае стварэнне «цэнтраў вольнага часу» за кошт скарачэння жылога
фонду, і прапанавалі жыхарам пераехаць у Лошыцу. Жыхары, зразумела, абурыліся. Іх наступныя дзеянні прадбачыць было нескладана. Людзі сабраліся, эмацыйна абмеркавалі бяду, якая іх напаткала, і
напісалі калектыўную скаргу. Для яе дастаўкі адрасату не спатрэбіліся нават паслугі пошты, балазе рэзідэнцыя адрасата размешчана побач — на вуліцы, якая таксама носіць імя заснавальніка
марксізму.
Аднак не варта думаць, што скаргі — гэта выключна народны жанр. Пачытайце стужку навінаў. У нас намеснікі прэм’ер-міністра скардзяцца дэпутатам парламента, тыя, у сваю чаргу, падчас
парламенцкіх слуханняў скардзяцца ўраду. Выраз «Мінск скардзіцца» даўно ўжо стаў журналісцкім штампам. Традыцыйны і пералік скаргаў Мінска: цана на газ, мыта на нафту.
Скарга як рэгулятар эканомікі
Чаму так адбываецца? Самае простае тлумачэнне — схільнасць скардзіцца беларусы атрымалі ў якасці эстафетнай палачкі ад савецкай эпохі. Паспрачацца з гэтым складана. У савецкага чалавека
папросту не было іншага спосабу нагадаць начальству пра сваё існаванне, таму дзяржаўныя арганізацыі ўсіх узроўняў атрымлівалі лісты мяхамі. Для іх апрацоўкі меўся штат спецыялістаў, якія аналізавалі
ўваходную плынь скаргаў, структуравалі яе і свае высновы перадавалі на наступны кіраўнічы ўзровень.
Але калі б скаргі ўзнікалі толькі па ініцыятыве знізу, дзяржава не стала б марнаваць рэсурсы на іх апрацоўку. Аднак уся справа ў тым, што сама дзяржава была зацікаўлена ў атрыманні скаргаў, таму што
мела патрэбу ў зваротнай сувязі. У рынкавай эканоміцы зваротная сувязь ажыццяўляецца праз цэны. У дэмакратычных палітычных сістэмах адказнымі за зваротную сувязь з’яўляюцца прадстаўнічыя
органы ўлады і незалежныя СМІ. Але нічога гэтага ў СССР не было.
Убогія дамы-пяціпавярховікі («хрушчоўкі»), з якімі сёння не зразумела, што рабіць, — класічны прыклад працы інстытута скаргаў. Рашэнне пра прамысловае будаўніцтва жылля
было прынята ў 60-я гады XX стагоддзя, калі на фоне поспехаў у заваяванні космасу аналіз скаргаў паказаў, што адставанне ў жыллёвай сферы дасягнула крытычна небяспечнага ўзроўню.
Безумоўна, бальшавікі не былі бацькамі-заснавальнікамі інстытута скарг. Прафесійныя гісторыкі знаходзяць яго карані яшчэ ў Кіеўскай Русі. Звярнуся па дапамогу да сацыёлага Вольгі Бяссонавай:
«Яшчэ ў часы «палюддзя» рускія князі адпраўляліся з лютвой да падпарадкаваных плямёнаў, каб, па выразе Салаўёва, «выконваць свае абавязкі адносна
народанасельніцтва». Па скаргах сваіх падданых князь вяршыў суд і расправу, змяняў велічыню даніны».
Раней мне ўжо неаднаразова даводзілася адзначаць, што ў аснове айчыннай эканомікі ляжыць прынцып канцэнтрацыі ўладай рэсурсаў з мэтай іх наступнага размеркавання. Як першая, так і другая стадыя
ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нормамі. Самі ж нормы ўсталёўваюцца падчас аналізу сустрэчнай плыні скаргаў: ад тых, у каго рэсурсы адбіраюць, і ад тых, каму яны накіроўваюцца. Перачытайце папярэдні
абзац. Князь «змяняў велічыню даніны», аналізуючы скаргі сваіх падданых. Такім чынам, скаргі спрыялі ажыццяўленню няцэнавага рэгулявання эканомікі.
З княжацкіх часоў прайшло нямала гадоў, але ў сучаснай Беларусі ў гэтым плане нічога не змянілася. Кіраванне цэнтралізаванай беларускай эканомікай ажыццяўляе ўладная «вертыкаль»,
гэтакая іерархія начальнікаў і падпарадкаваных. Іерархія ў кіраванні спараджае іерархію скаргаў. Следствам гэтага стала ўключэнне механізму скаргаў ва ўсе эканамічныя структуры з мэтай пастаяннай
карэкцыі рашэнняў, якія прымаюцца.
Вось і бегаюць шматлікія скаржнікі ад брыгадзіра да міністра па кабінетах. Нехта скардзіцца на адсутнасць анучаў, а хтосьці — на недахоп зваротных сродкаў. Аднаму замінаюць прыватныя
прадпрымальнікі, а іншаму — транснацыянальныя карпарацыі. Але калі скаржнікі бегаюць, значыць, сістэма працуе, і частка скарг у тым або іншым выглядзе задавальняецца. У выніку шчасліўчыкі
атрымліваюць жаданае шляхам «пажалавання», што падахвочвае іх пры першай жа магчымасці зноў прасіць пра тое ж, г. зн. скардзіцца.
Тэлефануйце — і вам адкажуць
Нядаўна, калі я блукаў у інтэрнэце, мне патрапіўся дакумент з някідкай назвай «Агляд зваротаў грамадзян за студзень-чэрвень 2004 года». Прывяду цалкам яго першы абзац: «У
Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым паўгоддзі 2004 года звярнулася з прапановамі, заявамі і скаргамі 2763 чалавекі: у пісьмовай форме — 1863, вуснай
— 900».
Аб’ём дакумента — шэсць старонак. У ім маса статыстыкі: з якіх абласцей дайшлі скаргі, якая іх тэматыка (вылучана 16 намінацыяў), у якія камісіі парламента яны былі накіраваныя для
разгляду. З дакумента я даведаўся, што ў Беларусі існуе не толькі закон «Аб звароце грамадзян», але і адпаведны артыкул у Канстытуцыі. Прывяду яго цалкам: «Артыкул 40.
Кожны мае права накіроўваць асабістыя або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы. Дзяржаўныя органы, а таксама службовыя асобы абавязаныя разгледзець зварот і даць адказ па сутнасці ў вызначаны
законам тэрмін. Адмова ад разгляду пададзенай заявы павінна быць пісьмова матывавана».
Наяўнасць заканадаўчай асновы пад магчымасць скардзіцца і дазваляе казаць пра скаргі як пра адзін з базавых інстытутаў беларускага грамадства. Існуюць юрыдычныя нормы, якія ўсталёўваюць парадак працы
са скаргамі. Выразна прапісаныя органы, якія вядуць прыём скаргаў і выносяць па іх адпаведныя рашэнні. Вызначаны прадмет абскарджання, г. зн. тое, на што дазволена падаць скаргу. Усталяваныя правілы
прыёму і праходжання скарг, а таксама тэрміны іх разгляду і механізмы прыняцця па іх рашэнняў.
Але вернемся ў парламент. 1863 пісьмовыя скаргі за паўгода — гэта мала або шмат? Ісціна пазнаецца праз параўнанне. Напярэдадні рэферэндуму 2004 года Лукашэнка выступіў з дакладам
«Бедных і неабароненых у нас быць не павінна!». Гэта своеасаблівы адказ кіраўніка дзяржавы на скаргі, якія паступаюць у адміністрацыю. Дык вось, па пытаннях жыллёва-камунальнай
гаспадаркі за год у сярэднім прыходзяць 5–6 тысяч лістоў, што складае адну пятую ад іх агульнай колькасці. У выніку атрымліваем 25–30 тысяч лістоў на год. Гадавая карэспандэнцыя
парламентарыяў амаль на парадак больш сціплая — 2,7 тысячы.
Усё лагічна. Беларусы — народ практычны. Яны і без чытання адмысловай літаратуры выдатна разбіраюцца, дзе знаходзіцца рэальная ўлада, а дзе — яе муляж. Працытую: «Два года
подряд, с началом отопительного сезона, администрацию буквально захлестывает шквал звонков от жителей поселков Вишневка, Юбилейный, Сухорукие, Привольный Минского района с жалобами на отсутствие
отопления жилого фонда и объектов социально-культурного назначения».
Ці азначае гэта, што рэальная ўлада аператыўна па кожнай скарзе прымае меры? Не будзем такімі наіўнымі. Жыхары Вішнёўкі тэлефанавалі два гады ў адміністрацыю, у выніку іх праблема
патрапіла… у даклад кіраўніка дзяржавы. Ці дапамагло гэта яе вырашыць? Адпаведнай інфармацыяй я, на жаль, не валодаю. Але відавочна: сам дакладчык колькасцю і якасцю скарг застаўся
задаволены, што і выказаў ва ўласцівай яму афарыстычнай форме: «Политический итог — основные претензии людей к действующей власти из-за жилищно-коммунального
хозяйства».
Ракіроўка старажытнагрэчаскіх традыцый
Апошняя цытата патрабуе каментару. Існуюць сотні дэфініцый паняцця «палітыка». Сам тэрмін паходзіць ад слова «поліс». А поліс, як адзначыў палітолаг Алег
Хархордзін, процістаіць ойкасу, ад якога пазней утварылася слова «эканоміка». Старажытны грэк ішоў на агору займацца палітыкай, а праблемы ойкаса (ЖКГ па-нашаму) ён пакідаў дома. У
сучаснай Беларусі спадчыну легендарных грэкаў творча перапрацавалі: палітыку ў нас выгналі з агоры на кухні, а на яе месца ўрачыста ўзнялі праблемы ацяплення ў Вішнёўцы. Такая ракіроўка і названая
«палітычным вынікам».
Ёсць выдатная гісторыя пра тэлевізар. Днём вялікі начальнік дае сваім падначаленым указанні, што і як паказваць па тэлевізары. Увечары ён сам гэты тэлевізар глядзіць і на падставе ўбачанага робіць
выснову пра падзеі, якія адбываюцца ў свеце. Са скаргамі тая ж праблема. Рацыянальныя беларусы выдатна ведаюць, каму і на што можна скардзіцца. Сярод 16 намінацый, вылучаных парламенцкімі
аналітыкамі, няма ні адной палітычнай, таму іх «палітычны вынік» з «палітычным вынікам» адміністрацыі цалкам стыкуецца.
Інстытут скарг у Беларусі і сёння з’яўляецца адным з базавых. Калі яго выключыць, то ўся эканамічная канструкцыя, якую ў нас прынята называць «беларуская эканамічная
мадэль», паваліцца, а разам з ёй паваляцца палітычная і сацыяльныя надбудова. У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя так і здарылася, калі адладжаны механізм падачы і разгляду скарг пачаў
даваць збоі.
Ці ўсведамляюць беларускія ліберальныя эканамісты сам факт існавання такога архаічнага механізму зваротнай сувязі? Відавочна, не. Ва ўсялякім разе мне ніколі нічога пра гэта ў айчыннай эканамічнай
(зрэшты, як і паліталагічнай) аналітыцы чытаць не даводзілася.
«Слепата» ліберальных эканамістаў лёгка вытлумачваецца. Яны выгадаваныя на кнігах заходніх аўтараў. Аднак на Захадзе інстытут скаргаў даўно не з’яўляецца
«горадаўтваральным». Ад яго засталіся толькі рожкі ды ножкі, і таму ён знаходзіцца на перыферыі інтарэсаў сур’ёзных даследчыкаў.
Што да простых беларусаў, то яны таксама не падазраюць наяўнасці інстытута скаргаў, як птушкі не здагадваюцца пра існаванне паветра, а рыбы — вады. Але на пытанне сацыёлагаў НІСЭПД:
«Калі дзяржава парушыла Вашы правы, куды Вы ў першую чаргу звернецеся па дапамогу?» 16,4% заяўляюць, што ў Адміністрацыю прэзідэнта.