Топ-10 фільмаў пра выжываньне

Цуд, які здараўся пасьля трагедыі індыйскага самалёту на гэтым тыдні, калі жывым застаўся толькі адзін чалавек – прымушае шмат пра што задумацца. Мы склалі для вас аўтарскі сьпіс з дзесяці лепшых стужак, у якіх справа вядзецца пра рознага кшталту падобныя выпадкі. Прыемнага прагляду!

Кадр аднаго з фільмаў нашай падборкі

Кадр аднаго з фільмаў нашай падборкі

Акрамя гэтай аўтарскай падборкі, іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.

Нумар 10. Падрэ Піа (Padre Pio). 2000

pio.jpeg

Стужка рэжысэра Карла Карлеі прысьвечаная жыцьцю і духоўнаму шляху сьвятога Піа з П'етрэльчыны. Гэты біяграфічны фільм малюе інтымны партрэт знакамітага манаха-капуцына, і спрабуе перадаць яго веру, містычныя стыгматы і непахісную адданасьць Богу.

У галоўнай ролі Сэрджыя Кастэліта, які дэталёва паказвае пакуты, стыгматы і лёс свайго экраннага героя. Вядома, што за некалькі гадоў да моманту, калі Караль Вайтыла стаў Папам Янам Паўлам ІІ, ён сустрэўся з Падрэ Піа, і ў іх была надзвычай плённая і натхняльная размова.

Падрэ Піа – гэта чалавек, які праз усё жыцьцё меў выразныя знакі пакутаў Езуса Хрыста – стыгматы на целе, якія адпавядалі ранам ад цьвікоў і церня. Як такое магчыма ў наш, нібы пазбаўлены цудаў час?

Нумар 9. Марсіянін (The Martian). 2015

the_martian_2.jpeg

Грандыёзная стужка Рыдлі Скота перамагла на прэміі Залаты Глёбус у намінацыі лепшы фільм (камедыя альбо мюзікл). Гэта, верагодна, самае дзіўнае ўзнагароджаньне, бо ні камедыяй, ні тым больш мюзіклам гэты фільм не зьяўляецца.

Мэт Дэйман і Джэсіка Чэстэйн выконваюць галоўныя ролі ў гэтай карціне. Як чалавека, які ваяваў у Аўганістане называюць аўганцам, так і героя Мэта Дэймана, які быў у складзе экспедыцыі на Марс называюць марсіянінам. Праблема толькі ў тым, што праз няшчасны выпадак яго пакідаюць на чырвонай плянэце.

Спробы выжыць аднаму і праца па яго верагодным вяртаньні – зьяўляюцца асноўным сюжэтам стужкі. Бывае сумна, калі маці забывае сваё дзіцё ў краме, яшчэ больш сумна, калі чалавека забываюць на іншай плянэце.

Нумар 8. Немагчымае (The Impossible). 2012

the_impossible_1.avif

Водная драма з Наомі Ўотс у галоўнай ролі. Падзеі на экране паўтараюць рэальную гісторыю, якая мела месца за некалькі гадоў да здымкаў. Катастрафічнае па сваёй моцы цунамі абрынулася на ўзьбярэжжа Тайланду. Сям’я з пяці чалавек апынулася разьдзеленая раптоўным ударам воднай стыхіі па курортным гатэлі. Усе літаральна расплыліся ў розныя месцы, нехта відавочна ня выжыў.

Мы пражывем з Наомі Ўотс усе фазы наступстваў. Адчуем нясьцерпны боль ад разадранай пад вадой нагі, будзем перажываць за згубленых дзяцей і мужа, убачым тысячы загінулых. Будзем захлынацца ад вады, якая ніяк не скончыцца. Скончыцца можа толькі воля да выратаваньня. Галоўная гераіня імкнулася яе захаваць. Што можа чакаць у катастрофе, якая па сьціплых ацэнках забрала больш за 200 тысячаў жыцьцяў людзей?

Праплывіце гэты шлях з Наомі Ўотс.

Нумар 7. Жыцьцё Пі (Life of Pi). 2012

life_of_pi_1.jpg

У стужцы Энга Лі прысутнічая вялізная котка – сапраўдны бэнгальскі тыгр. Яму давялося падарожнічаць у кампаніі чалавека, што плыве на лодцы пасьля таго як вялікі карабель пайшоў на дно. Справа ў тым, што бацька чалавека – уласьнік заапарку, і разам з жывёламі сям'’ вымушана была выправіцца ў эміграцыю.

Хлопец і некалькі жывёлаў застаюцца адзінымі выжылымі. Іх чакае поўнае прыгодаў падарожжа. А нас – паглыбленьне ў індыйскую культуру. Наколькі чалавек прывязаны да матэрыяльных каштоўнасьцей? На прыкладзе галоўнага героя мы ўбачым няпростыя духоўныя пошукі свайго месца на нашай Зямлі.

Нумар 6. Доказ сьмерці (Death Proof). 2008

death_proof_1.jpg

Квенцін Таранціна часам дастае нібы з забытай дзіцячай бляшанкі старых, забытых і пакрытых пылам зорак, каб удыхнуць у іх новае паветра і драйв. У дадзеным выпадку мы ўбачым Курта Расэла, героя баявікоў дагістарычных часоў. Ён разьяжджае на олдскульных аўто, а карэкцыя колераў дае адчуваньне састарэлага фільма другой паловы мінулага стагодзьдзя. Такі сабе герой даўно мінулых дзён у сёньняшніх умовах.

Курт Расэл знаёміцца ў бары з шэрагам паненак, якія відавочна не супраць уляпацца ў прыгоды. Разам зь імі гледачы таксама становяцца замяшанымі ў таямнічныя і містычныя падзеі. Не абыйдзецца без чарговых забойстваў, якіх па-праўдзе будзе не мала.

Стужка не становіца ў стройны шэрыг пасьлядоўных гісторый. Час увесь час ірвана зьмяняецца на экране, як быццам бы рэгулюецца каробкай перадачаў Курта Расэла. Ён намагаецца адпомсьціць камусьці і не згубіць звычак даўніх гадоў.

Нумар 5. Дэстры зноў у сядле (Destry Rides Again). 1939

destry_rides_again.jpg

Па назве фільма можна здагадацца, што нас чакае цікавы вэстэрн. Марлен Дзітрых у кампаніі Джэймса Сьцюарта трапляюць на дзікі Захад, дзе іх чакае безьліч прыгодаў і захапляльных падзеяў. Зрэшты, Марлен тут выконвае амаль родную ёй ролю сьпявачкі вар’етэ, у дадзеным выпадку, мясцовай зоркі, што выступае ў салуне. А Сьцюарт упэўнена трымае рэвальвэр, і спрабуе разабрацца з дрэннымі хлопцамі, бо ён – асістэнт шэрыфа.

Фільм умела гуляе з традыцыйнымі матывамі жанру вэстэрн, і засяроджваецца на разьвіцьці пэрсанажаў і сьмешных дыялёгах, а не на стральбе. Горад, з шэрагам маральных праблемаў яго жыхароў, становіцца асобным дзеючым героем фільма.

Нумар 4. Па меркаваньнях сумленьня (Hacksaw Ridge). 2016

hacksaw_ridge_3.jpg

Фільм Мэла Гібсана заснаваны на цалкам рэальных падзеях падчас Другой Сусьветнай вайны. Ён заснаваны на досьведзе медыка-пацыфіста, які быў хрысьціянінам-адвэнтыстам сёмага дня і адмаўляўся выкарыстоўваць у арміі агнястрэльную зброю. Больш за тое – нават мець яе пры сабе. Гібсан стварыў стужка пра сумесь гвалту і веры. Галоўны герой, якога выконвае Джэймс Гарфілд, стаў першым пацыфістам, які атрымаў мэдаль Гонару.

У фільме салдафонскія звычкі жаўнераў моцна кантрастуюць з паводзінамі і размовамі галоўнага героя. Цікавы выпадак, калі герой на вайне – гэта той, хто выратаваў жыцьці, а не той, які іх забраў. На колькі трывалымі могуць быць вашыя перакананьні, калі сустракаюць супраціў сталі і вагню.

Нумар 3. Капітан Філіпс (Captain Phillips). 2013

captain_phillips_3.jpeg

Фільм пастаўлены паважаным рэжысэрам Полам Грынграсам, прапануе захапляльнае відовішча сучаснага пірацтва, дзеяньне якога адбываецца ў небясьпечных водах ля ўзьбярэжжа Самалі. У стужцы Том Хэнкс бярэ на сябе галоўную ролю капітана Філіпса, мужнага гандлёвага марака, які трапляе ў небясьпечную сітуацыю, калі яго карабель выкрадаюць.

Найвыдатным чынам Том Хэнкс адлюстроўвае надзвычайны ціск, які ўсе ўзрастае на яго, як капітана судна. Сучасныя піраты Самалі зусім пазбаўленыя рамантызму піратаў карыбскага мора пару стагодзьдзяў таму.

Самае страшэннае, што падобныя зьявы адбываюцца і сёньня.

Нумар 2. Той, хто выжыў (The Revenant). 2015

the_revenant.webp

Фільм зьняў адзін з найлепшых рэжысэраў сучаснасьці – Алехандру Гансалес Іньярыту. Стужка прынесла доўгачаканы Оскар за лепшую ролю Леанарда Дзі Капрыё, а Гансалес Іньярыту атрымаў за сваю працу. У 1823 годзе галоўны герой у складзе групы выпраўляецца дасьледаваць дзікія мясьціны і атрымлівае амаль несумяшчальныя з жыцьцём траўмы ў выніку жорсткага нападу мядзьведзя.

Герой Дзі Капрыё становіцца «слабым зьвяном», і каб пазбавіцца яго ў суровых умовах зімы, іншы чалец групы зьдзяйсьняе страшэнныя рэчы і пакідае яго сам-насам са сьмерцю. Герой Дзі Капрыё павінен выкарыстоўваць свае навыкі выжываньня, каб знайсьці шлях назад у цывілізацыю.

Нумар 1. Сальлі (Sully). 2016

sully_2.jpg

Клінт Іствуд не бярэцца да справу, калі сюжэт не мае шанцаў перарасьці ў шэдэўр. Гэтым разам славуты рэжысэр паставіў фільм, заснаваны на рэальных падзеях, што адбыліся непасрэдна напярэдадні. Здавалася б, што можна паказваць паўтары гадзіны, калі сам выпадак у жыцьці працягваўся літаральна некалькі хвілінаў?

Гледачы становяцца сьведкамі непазьбежнай авіякатастрофы, калі ў апошні момант пілот самалёту вырашае паводзіць сябе не на падставе паказчыкаў, але хутчэй уласных адчуваньняў – і выратоўвае рэйс ад жахлівага канца. Пілот саджае самалёт на ваду, усе мусяць аддаць пашану герою, але на сцэну выходзяць бюракраты.

Драма з Томам Хэнксам у галоўнай ролі.

Прыемнага прагляду!