Прыгажосць Сардзініі на шляху да дыялогу і стварэння

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» 2 сакавіка ў 15.00 з нагоды 25-годдзя дыпламатычных адносін і ў рамках Года культуры Сардзініі ў Беларусі адбудзецца праграма «Беларусь — Італія: праз культуру да дыялогу і стварэння».

sardzinija.jpg


Паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў і Універсітэтам Кальяры (Сардзінія) адбудзецца абмен народнымі духавымі інструментамі (дуда — майстар Аляксандр Сурба — і лаунэдас), пройдзе прэзентацыя кнігі «Беларускія народныя музычныя інструменты», будзе працаваць выстава беларускіх музычных інструментаў. Перад гасцямі цырымоніі выступяць беларускія калектывы.

Па выніках цырымоніі кіраўнікамі ўстаноў культуры, адукацыі, грамадскіх арганізацый будзе падпісана рэзалюцыя аб супрацоўніцтве.

У мерапрыемстве прымуць удзел высокія госці з Італіі: намеснік Кіраўніка аўтаномнай вобласці Сардзінія, доктар архітэктуры Альда Ваніні, прарэктар па міжнародных адносінах Універсітэта Кальяры Алесандра Каручы, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Сардзініі Джузэпэ Карбоні і іншыя. Запрошаны для ўдзелу ў цырымоніі прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі, выдавецтваў і СМІ, грамадскіх арганізацый і дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Праграма арганізавана Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў, Беларускім фондам культуры, Цэнтрам міжнародных сувязяў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Італа-беларускім цэнтрам супрацоўніцтва і адукацыі “Сардзінія” пры падтрымцы Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь у Сардзініі.

 

Кантактная асоба: Сапоцька Павел Міхайлавіч — дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (+375 29 853-75-98).

 

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі). Тэл.: 327-26-12