Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу?!
«Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу» — такую назву мае новая кніга Пётры Мурзёнка, кіраўніка атаўскага аддзялення Згуртавання беларусаў Канады.
Гэтае выданне — своеасаблівы даведнік, на старонках якога ўтульна,
дзякуючы шчодраму аздабленню каляровымі малюнкамі, фотаздымкамі,
табліцамі і мапаўмі, змясціліся больш за тысячу гадоў беларускай
гісторыі. Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)
Фармаванне беларускага этнасу, стасункі Беларусі з Еўропай і Расіяй, дзяржаўныя ўтварэнні, выбітныя землякі, рэлігіі і канфесіі, гісторыя нашай незалежнасці, унікальная прырода і гістарычныя помнікі — выглядае на тое, што няма тэмы, якую б абмінула гэтая невялікая па аб’ему кніга ў цвёрдай вокладцы.
Аўтарскаму меркаванню, выкладзенаму ў тэкстах, можна давяраць. З аднага боку, Пётра Мурзёнак, хаця і не жыве ў Беларусі ад 1998 года, сувязі з Радзімай не губляе: не першы год ён выдае аналітычны вэб-часопіс «Культура. Нацыя», падчас працы над якім шчыльна стасуецца з айчыннымі даследчыкамі беларускай культуры. З іншага боку, жывучы за мяжой ён мае магчымасць трошкі збоку ацаніць і нагадаць пра тыя выгоды, што ўнікаюць поля зроку беларусаў, якія жывуць у сваёй дзяржаве.
«Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу» — гэта, да ўсяго, яшчэ і погляд навукоўца, які пакідаў Беларусь доктарам, супрацоўнікам Акадэміі навук, і ў Канадзе — краіне, якая зрабілася для яго другой радзімай, здолеў пацвердзіць свой статус і працягнуць працу ў сферы медыцыны.
Прапанаваны да вашай увагі даведнік — дадатак да грунтоўнай аўтарскай манаграфіі «Шляхі да беларускай нацыі», якая ў мінулым годзе была выдадзена ў Мінску. Як і згаданая манаграфія, «Чым трэба ганарыцца беларусу» пабачыла свет дзякуючы спрыянню Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Кнігу Пётры Мурзёнка можна набыць у кніжных крамах:
МінскАкадэмкніга (пр-т Незалежнасці, 72)Цэнтральны кніжны (пр-т Незалежнасці, 19)Кнігі & Кніжачкі (пр-т Незалежнасці, 14)Веды (вул. К. Маркса, 36)Кнігарня пісьменніка (вул. Казлова, 2)Светач (пр-т Пераможцаў, 11)
БерасцеІскра (вул. Пушкінская, 4) ВіцебскСветач (вул. Кірава, 10)Глобус (вул. Замкавая, 12/30)
ГародняПраметэй (вул. Савецкая, 10)
ПінскПолымя (пл. Леніна, 4а)
НаваполацкДом кнігі (вул. Маалдзёжная, 145)
А таксама ў інтэрнэт-кнігарні knihi.by.
Паводле прэс-рэліза