Прэм'ера кліпа: «Вольны хор» — «Гэта мы!»
«Вольны хор» выпусціў кліп на песню барда Андрэя Мельнікава «Гэта мы». Упершыню песня загучала ў харавым выкананні.
«Вольны хор» прэзентуе кліп на песню «Гэта мы» — як чарговыя словы падтрымкі ўсім беларусам. У кліпе ўжыты шчымлівыя фрагменты з мірных акцый пратэсту, што яшчэ раз нагадваюць: «гэта мы» робім гісторыю!
Гэта — тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм. Гэта — не яны. Ведае Бог: гэта — мы! Гэта — мы!
Гэта мы тыя, хто цягам чатырох месяцаў наспынна змагаюцца за волю. Гэта мы — тыя медыкі, завадчане, студэнты, хто выйшаў на шлях барацьбы з несправядлівасцю і падманам. Гэта мы — тыя, хто цвёрда ведаюць сваю мэту, і ўпэўнена крочаць да яе, паведамляецца ў апісанні да відэа.