Першы анлайн-кінатэатр беларускага кіно
Запускаецца цудоўны сэрвіс для аматараў кінамастацтва. Гэта будзе не сайт з «пірацкімі» фільмамі, а афіцыйная платформа, дзе будуць размешчаныя менавіта беларускія стужкі.
Каманда кінафэсту «Паўночнае ззянне» запускае анлайн-кінатэатр беларускага кіно.
Ён будзе дасяжны па спасылцы http://vodblisk.northernlightsff.com/
Ужо 1-га сакавіка можна будзе глядзець першы фільм — «Мая бабуля з Марса», кранальная дакументальная гісторыя, знятая беларусам Аляксандрам Міхалковічам.
«Пасля анексіі Крыма мая ўкраінская бабуля Зіна стала жыць нібы на іншай планеце — на Марсе. На яе 80-годдзе ў Крыме збіраецца ўся наша сям'я і дапамагае ёй прыняць няпростае рашэнне» — кажа стваральнік фільма.
Стужка заяўленая на расійскай мове з магчымасцю далучыць ангельскія субтытры. Спадзяемся, беларуская каманда сэрвісу паспее да запуску зрабіць і беларускія субтытры для беларусаў.
VODBLISK — анлайн-кінатэатр, дзе можна пазнаёміцца з сучаснымі незалежнымі фільмамі, створанымі беларусамі. А яшчэ VODBLISK — гэта платформа для дыскусій, гутарак з беларускімі рэжысёрамі, прадзюсарамі ды іншымі кінадзеячамі.Каб глядзець фільмы на платформе VODBLISK, трэба зарэгістравацца на сайце кінатэатра, выбраць упадабаны фільм ды купіць* да яго доступ (за 30 дзён вы зможаце паглядзець фільм любую колькасць разоў!).
Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, VODBLISK у 2023 годзе будзе бясплатны. Гэта звязана з тым, што праз мэты бяспекі мы пакуль не можам прымаць плацяжы ад карыстальнікаў з Беларусі. Спадзяёмся, што ў блізкай будучыні беларусы ўнутры Беларусі, як і беларусы замежжа, змогуць не толькі знаёміцца з вартым увагі беларускім кіно, але і падтрымліваць яго стваральнікаў.
Мэта анлай-кінатэатра — сабраць у адным месцы крутыя беларускія фільмы. Як кажа заснавальніца анлайн-кінатэатра Воля Чайкоўская:
.«Мы пастаянна сутыкаемся з праблемай, калі ў свеце не ведаюць не тое каб пра беларускае кіно ў дэталях, але нават пра факт яго існавання. А ахвотныя даведацца элементарна не могуць яго нідзе паглядзець.
Ні замежныя, ні беларускія сэрвісы не даюць магчымасці глядзець рупліва адабраныя куратарамі і куратаркамі беларускія фільмы.