Акцёр Шон Пэн: Калі Расія пераможа ва Украіне, нам усім капец

Амерыканскі акцёр Шон Пэн прадставіў на кінафестывалі ў Берліне свой дакументальны фільм пра прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «Superpower» («Звышулада») і сказаў эмацыйную прамову.

Шон Пэн на 73-м Міжнародным кінафестывалі Берлінале. Фота: агенцтва Anadolu/Getty Images

Шон Пэн на 73-м Міжнародным кінафестывалі Берлінале. Фота: агенцтва Anadolu/Getty Images

Шон Пэн у сваёй прамове на кінафестывалі ў Берліне падкрэсліў, што ЗША «павінна быць сорамна» за тое, што яны раней не ўзбройвалі Украіну і не пачалі дапамагаць ёй з пастаўкамі зброі раней, чым гэта ў выніку было зроблена.

Акцёр асобна падкрэсліў, што Захад не можа дапусціць, каб Кіеў прайграў вайну, якая цяпер ідзе ва Украіне.

«Калі ўявіць, што адбудзецца, калі Расія пераможа, — то нам нам усім капец. Проста поўны капец, — сказаў Пэн і не надта выбіраў цэнзурныя выразы (If you imagine what it is if Russia wins, we are all fucked. Just dead fucked). — Магу сказаць, што нам, як амерыканцам, павінна быць сорамна за тое, што мы не павялічылі маштабы паставак зброі ва Украіну раней», — цытуе акцёра Guardian.

Значная частка яго фільме «Superpower» прысвечаная інтэрв'ю з прэзідэнтам Украіны.

Фільм Пэна, піша выданне — «сур'ёзная спроба распавесці гісторыю Украіны і яе харызматычнага лідара». У стужку ўвайшло незвычайнае інтэрв'ю з відавочна стомленым Зяленскім у малюсенькім пакоі, якое ўкраінскі кіраўнік даў у першыя дні расійскага ўварвання.



Шон Пэн прыязджаў ва Украіну неўзабаве пасля пачатку вайны і сустракаўся з Уладзімірам Зяленскім. «Ён хоча, каб мы былі мёртвыя», — кажа Зяленскі падчас гэтага інтэрв'ю, маючы на ўвазе Пуціна.

Шон Пэн таксама прыходзіў у госці да жыхара разбітага бомбамі дома ў Кіеве, які кажа Шэну: «Сардэчна запрашаем у маю кватэру, гарбаты я табе не прапаную». Шон Пэн таксама ездзіў да ўкраінскіх салдат на фронт на Данбасе.

«Мы палюбілі краіну (Украіну), мы палюбілі яе людзей. Мы таксама захапляемся іх ідэалізмам», — сказаў супрадзюсар фільма Пэна Аарон Каўфман пра тую паездку. «Пасля апошніх гадоў мы ў амерыканскай палітыцы страцілі сувязь з тым, з чым яны мелі дачыненне».



На кінафестывалі ў Берліне будуць прадстаўлены некалькі фільмаў аб вайне ва Украіне. Сярод іх дакументальная стужка «Усходні фронт» (Eastern Front): яе прэзентуюць на Берлінале 24 лютага, у дзень поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, і гэта адзіны ўкраінскі фільм, які будзе ўдзельнічаць у адным з двух галоўных конкурсаў фестывалю. Яго знялі два рэжысёры – Віталь Манскі, які нарадзіўся ва Украіне, а цяпер жыве ў Латвіі, і Яўген Цітарэнка з Украіны.

Паводле www.theguardian.com, www.currenttime.tv