Не ведаеце, што падарыць замежнаму сябру? «Belarus: An Illustrated History»
Шыкоўная кніга пра гісторыю Беларусі выйшла па-ангельску! Трыццаць адзін захапляльны гістарычны сюжэт у расповедах слыннага Уладзіміра Арлова.
Ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя: перад чытачом разгортваецца сага пра людзей, што будавалі сваё жыццё на берагах Дзвіны, Дняпра і Нёмана. Пра іх багоў і звычаі, лад жыцця і культуру. І канечне — пра несканчоныя выпрабаванні: войны і перамогі.
31 сюжэт прадыктаваны пані Гісторыяй і запісаны Уладзімірам Арловым. Іх героі як жывыя: вось малы Брачыслаў трымаецца за меч бацькі, задаволена пацірае рукі мангольскі хан, а вось вучыцца чытаць па-беларуску па адной з кніг Сымона Буднага шасцігадовы Леў з роду Сапегаў.
У кнізе вельмі шмат падрабязных ілюстрацый, якія праўдзіва паказваюць сцэны даўніх часоў.
Кракаўскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher ужо прадае кнігу на сваім сайце на ўвесь свет (https://gutenbergpublisher.eu/shop/belarus-arlou/). Таксама яе можна набыць афлайн у Варшаве, а неўзабаве і ў Вільні. Частка накладу кнігі ўжо дастаўлена ў Злучаныя Штаты: беларусам Амерыкі найзручней набыць кнігу на litarka.com.
Фундатары кнігі — Беларускі дабрачынны фонд у Вялікабрытаніі і Павел Бераговіч.
Кніга можа быць цудоўным падарункам вашым
замежным сябрам.