Мастацтвазнаўца Мікіта Моніч з'ехаў з Беларусі

Вядомы мастацтвазнаўца Мікіта Моніч з'ехаў з Беларусі. Пра гэта ён распавёў на платформе Sojka. Рашэнне была прынятае пасля 24 лютага, калі расійскія войскі ўварваліся на тэрыторыю Украіны.

53364375_10218161464773338_2907842839649976320_o.jpg

«Мы самі сабраліся за суткі. На пустой вячэрняй мяжы стаіць на святлафоры машына. Пад'язджаю ззаду, станаўлюся ў чаргу. Праз 10 хвілін святло ўсё яшчэ чырвонае, ніякага руху, таму вырашаю спытаць у кіроўцы, што ды як. Падыходжу ды машыны, кіроўца апускае шкло, і аказваецца, што гэта мой няздзейснены заказчык: дамаўляліся, што прачытаю лекцыю яго супрацоўніцам да 8 сакавіка. «Мабыць, цяпер не прачытаю», — сумна смяемся мы. Запальваецца зялёнае святло, мы праязджаем на памежны кантроль», — напісаў ён.

Усходазнаўца і лінгвакраіназнаўца па адукацыі, Мікіта Моніч скончыў аддзяленне «Міжнародныя адносіны» ў БДУ і пачаў працаваць у Нацыянальным мастацкім музеі ў выніку размеркавання, нагадвае reform.news. Ён чытаў лекцыі, праводзіў экскурсіі, займаўся куратарскай працай. Моніч умела ўбудоўваў у мерапрыемствы элементы стэндапа, дзякуючы чаму яго экскурсіі карысталіся вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў. У ліпені 2020-га ён быў звольнены з музея па пагадненні бакоў. Прычынай стаў верш, які Моніч апублікаваў пасля выхаду ў эфір сюжэта на тэлеканале «Беларусь 1», прысвечанага «справе Белгазпрамбанка».