Эмір Кустурыца стане галоўным рэжысёрам Цэнтральнага тэатра расійскай арміі
Эмір Кустурыца прыняў прапанову міністра абароны РФ Сяргея Шайгу заняць пасаду галоўнага рэжысёра Цэнтральнага тэатра расійскага войска, паведамляе РІА «Новости».
![Сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца Сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца](/img/v1/images/kusturyca_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца
Сербскага рэжысёра і кіраўніка расійскага абароннага ведамства звязваюць даўнія сяброўскія адносіны. У 2020 годзе па запрашэнні Шайгу ён прыязджаў у Маскву на парад Перамогі. За два гады да гэтага Кустурыца прысвяціў міністру абароны РФ песню «Камандантэ» — як «галоўнаму ідэйнаму натхняльніку вайсковых міжнародных гульняў».
Эмір Кустурыца — уладальнік дзвюх «Залатых пальмавых галін» Канскага кінафестывалю за фільмы «Тата ў камандзіроўцы» і «Андэрграўнд».