Беларускія кніжныя хіты перавыдадуць

Выдавецтва “Логвінаў” пачало перавыданне найбольш яскравых узораў беларускай літаратуры за апошнія пяцьсот гадоў. Серыя “Я кнігу маю”, складаецца з твораў, якія ў свой час ужо здабылі папулярнасць. На жаль, цяпер гэтых кніг няма ні ў кнігарнях, ні ў букіністычных крамах.



17.jpg

Задача праекту — напоўніць паліцы ўсіх кнігарняў краіны, а таксама паліцы аматараў добрых кніг, адметнымі творамі сучаснай і класічнай беларускай літаратуры. Кнігі будуць выходзіць у фармаце “покетбук” па даступным кошце. Серыю ўкладае Валянцін Акудовіч.

Кнігі, якія ўжо пабачылі свет у серыі: першы беларускі раман не для ўсіх  Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”, культавы ў 90-х гадах зборнік інтымнае прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме”,  адна з найлепшых кніг прозы Уладзіміра Арлова  “Ордэн Белай Мышы”,  зборнікі выбраных вершаў Максіма Танка “Абвяржэнне”  і Андрэя Хадановіча   “Дэжа вю”, а таксама абноўленая версія перакладу кнігі Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

3(5).jpg

2(4).jpg

У 2013 годзе плануецца выхад кніг Алеся Разанава, Уладзіміра Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка, Міхася Стральцова, Альгерда Бахарэвіча, Уладзіміра Караткевіча ды іншых аўтараў.

5(3).jpg

slajd1.jpg

Прэс-служба ПЭН-цэнтра