«Жыве Беларусь», «Выходзь», «Разам»: якія словы дамінуюць у беларускіх песнях пратэсту?
Незалежныя навукоўцы, якія выступаюць супраць фальсіфікацый, правялі цікавае даследаванне тэкстаў песень беларускага пратэсту, напісаных за апошні год.
— Мы прааналізавалі песні пратэсту і выявілі ў іх наступныя
часта сустракаемыя словы: «Жыве Беларусь», «будзе», «страх», «дзень», «нельга»,
«выходзь», «ніколі», «кожны», «гуляць», «свет», «разам», «сэрца», «народ»,
«трэба», — падсумоўваюць вынікі даследавання яго аўтары.
Паводле «Фонду культурнай салідарнасці».