Мінскія камунальнікі зафарбавалі антыфашысцкі надпіс
Напярэдадні Дня Перамогі ў адным з мінскіх двароў на трансфарматарнай будцы з'явіўся надпіс «Не прабачым фашысцкай гадзіне», паведамляе «Свабода».
Антыфашысцкі надпіс не спадабаўся камунальнікам, і праз
некалькі гадзін яго зафарбавалі.
Пры гэтым камунальнікі не звярнулі ўвагі на надпіс «3%» на суседняй сценцы трансфарматарнай будкі.
Паводле «Еўрарадыё».