Жыхара Шчомысліцы арыштавалі за БЧБ-сімволіку на паштовай скрыні і вокнах

33-гадовага жыхара аграгарадка Шчомысліца пад Мінскам арыштавалі за БЧБ-сімволіку на паштовай скрыні і вокнах, а таксама флюгер з "Пагоняй". Пра гэта паведамілі ў УУС Мінаблвыканкама ў суботу.

eldj6t4jjte.jpg


"У дачыненні да 33-гадовага гаспадара дома складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт. 24.23 КаАП. Мужчына змешчаны ў ІЧУ Мінскага РУУС", — праінфармавалі ў абласной міліцыі.
Там заявілі, што падставай стала выяўленне супрацоўнікамі Ждановіцкага аддзела міліцыі 16 красавіка на адным з дамоў у аграгарадку Шчомысліца паштовай скрыні з незарэгістраванай сімволікай.


"Таксама на вокнах у грамадзяніна было восем аналагічных налепак. У двары дома быў флюгер з гербам "Пагоня", — адзначылі ва УУС.
Паводле interfax.by