Жыхара Гродна затрымалі за татуіроўку «Жыве Беларусь»
З'явілася відэа ад органаў унутраных спраў, дзе мужчына кажа пра татуіроўку.
У Гродне затрымалі 36-гадовага Валерыя Уса.
У «пакаяльным відэа» мужчына сказаў, што пасля выбараў выходзіў на масавыя пратэсты, а таксама на адной назе набіў татуіроўку ў выглядзе слова «Жыве», на другой – «Беларусь».
Затрымалі яго за распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках.