Беларуса затрымалі, калі той ехаў з Латвіі на пахаванне бацькі
Ілля Вайцяховіч ехаў з Рыгі на пахаванне свайго бацькі. Яго затрымалі наўпрост на мяжы.
На мяжы па прыездзе з тэрыторыі Латвіі мужчыну доўга не ўпускалі ў краіну, піша reform.by. Ілля Вайцяховіч ехаў з Рыгі на пахаванне свайго бацькі — Эдуарда Вайцяховіча, вядомага прадпрымальніка з Камарова на Мядзельшчыне.
Знаёмыя Іллі расказалі, што праз 3 гадзіны з Мінска на мяжу прыехаў ГУБАЗіК і затрымаў яго. Затрыманы Вайцяховіч нібыта на падставе крымінальнага артыкула «Прапаганда антыдзяржаўнай дзейнасці».
Цяпер Іллю Вайцяховіча адправілі ў ізалятар на Акрэсціна. Яго затрымлівалі 12 жніўня 2020 года і адправілі на 15 сутак арышту.
Бацька затрыманага, вядомы беларускі бізнесовец Эдуард Вайцяховіч у 1995-м стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га склікання. У наступным годзе Вайцяховіч адным з першых падпісаўся за імпічмент Аляксандру Лукашэнку. У 2002 годзе на былым хутары Падкасцёлак Астравецкага раёна Вайцяховіч стварыў у 2002 годзе адну з першых у Беларусі аграсядзібаў. Таксама ён арганізаваў на радзіме фестываль «Камарова — кола дзён».
У жніўні 2020 года выступіў супраць гвалту. Прыватная крама, якой ён валодаў, некаторы час страйкавала.