У Жлобіне працягваюць караць за жнівеньскія падзеі 2020 года

Яшчэ двое юнакоў прысуджаны да калоніі.

istock_1022324696_d_850.jpg

За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) суд Жлобінскага раёна асудзіў яшчэ двух чалавек у сувязі з пратэстамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў.
Па матэрыялах следства, Іван Гаўрылаў і Аляксей Дудко разам з іншымі жыхарамі Жлобіна прымалі актыўны ўдзел у масавых акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Жлобіне 9-10 жніўня 2020 года. На заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагавалі, выкрыквалі лозунгі, груба парушалі грамадскі парадак і заміналі працы грамадскага транспарту і грамадскіх устаноў.
За падзеі жніўня 2020 года Аляксей Дудко быў пакараны і ў адміністрацыйным парадку. 8 лістапада 2020 г. на Аляксея Дудко было накладзена спагнанне па частцы 1 артыкула 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ.  
Прысуд быў вынесены 12 студзеня. Суддзя Яўген Ерафееў прыгаварыў Гаўрылава і Дудко да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады кожнага.

Жлабінчанку суд пакараў двума гадамі «хатняй хіміі» за жнівеньскія падзеі мінулага года

На два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») суд Жлобінскага раёна асудзіў мясцовую жыхарку Кацярыну Якубчык. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса РБ).
Нагадаем, што за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Жлобіне да крымінальнай адказнасці прыцягнута больш за 20 чалавек.