Змены ў Кодэксе аб культуры: незарэгістраваным арганізацыям забаранілі ладзіць культурна-масавыя мерапрыемствы

Сёння, 25 ліпеня, былі прынятыя папраўкі ў Кодэкс аб культуры. Рэпрэсіўная машына дабралася і сюды.

img_4973_compressed.png


Дзяржаўнае інфармагенцтва паведамляе, што ад сённяшняга дня дзякуючы прынятым папраўкам пераразмяркоўваецца ўлада паміж Мінкультам і рэгіянальнымі чыноўнікамі ў пытанні нерухомасці са статусам матэрыяльна-культурных каштоўнасцей. Што азначае гэтае пераразмеркаванне, не тлумачыцца, але затое заяўлена, што цяпер бягучы іх рамонт «стане больш даступным».
Яшчэ адно цікавае новаўвядзенне: новапрыняты Кодэкс аб культуры забараняе ладзіць культурна-масавыя мерапрыемствы арганізацыям, якія не атрымалі спецыяльнага пасведчання. Арганізацыі, якія атрымалі адпаведнае пасведчанне, будуць уключаныя ў асобны дзяржаўны рэестр.
І апошняе з цікавостак, але далёка не апошняе па важнасці: дзяржава пакідае за сабой права першачарговасці пры набыцці культурных каштоўнасцей у выпадку, калі «ўласнік прымае рашэнне аб іх адчужэнні».
Афіцыйнай публікацыі прынятых паправак яшчэ не было.