Заўзятары «Крумкачоў» зрабілі акцыю падтрымкі Аляксандра Івуліна
Ізноў 25.
![Аляксандр Івулін Аляксандр Івулін](/img/v1/images/ivulin210603_rjyd5__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Івулін
Заўзятары «Крумкачоў» на 25-й хвіліне матчу з «Лакаматывам» падтрымалі Аляксандра Івуліна, які з'яўляецца падазроным па 342 артыкуле КК.
Аляксандр у камандзе грае пад нумарам 25. З моманту яго затрымання заўзятары некалькі разоў ладзілі на матчах акцыі салідарнасці, так ці інакш выкарыстоўваючы лічбы "25".