Затрыманні ў 21vek.by працягваюцца

Сузаснавальнікі анлайн-гіпермаркета 21vek.by усё яшчэ затрыманыя, з’явіліся звесткі пра новыя затрыманні.

xxl__1_.jpg


Акрамя заснавальнікаў 21vek.by былі затрыманыя і іншыя супрацоўнікі. Пасля допыту ўсіх адпусцілі, апроч начальніка падраздзялення закупак Сяргея Стаюнічава, паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

Для затрыманых раней супрацоўнікаў прынялі перадачы з прадметамі першай неабходнасці.

Як паведамлялася раней, 22 чэрвеня ў 21vek.by супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Былі затрыманыя ўсе трое заснавальнікаў кампаніі — Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч і Іван Плюгачоў. Інфармацыі пра іх статус і абвінавачанні пакуль няма.

У кампаніі кажуць, што рахункі інтэрнэт-крамы не заблакаваныя, усе сервісы працуюць без збояў. 3000 супрацоўнікаў працягваюць працу ў звычайным рэжыме.