Была затрыманая Марыя Арцыбашава. Пазней яе вызвалілі (абноўлена)
Яе збіраюцца везці ў ІЧУ.
Сёння днём была затрыманая фрылансерка Марыя Арцыбашава, якая супрацоўнічае з «Белсатам».
Больш за 6 гадзін яе пратрымалі ў гарадскім аддзеле міліцыі. Паводле інфармацыі, якую атрымалі родныя, яе зараз збіраюцца везці ў ІЧУ.
У Марыі ёсць непаўналетні сын, якога яна выхоўвае адна.
UPD. Як стала вядома пазней, Марыю Арцыбашаву ўсё ж вызвалілі. У аддзеле міліцыі яна правяла дзевяць гадзін.