Затрымалі сябра БСДП Людмілу Волкаву
Сёння, 19 студзеня, да сябра прэзідыума БСДП і адной з адміністратараў партыйнага тэлеграм-канала «БСДП» на працу прыйшлі сілавікі. Людміла Волкава затрыманая.
![Людміла Волкава Людміла Волкава ](/img/v1/images/ljudmila_volkava.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Людміла Волкава
Пра затрыманне
Людмілы Волкавай паведаміла партыя БСДП у сваім тэлеграме. Адзначаецца, што
сёння да яе на працу прыйшлі «праваахоўнікі». Разам з актывісткай сілавікі накіраваліся
дадому да Людмілы Волкавай, дзе зладзілі ператрус.
Пасля таго, як тэлефон Людмілы Волкавай патрапіў у рукі сілавікоў, афіцыйная сімволіка БСДП на ТГ-канале была заменена на дзяржаўны герб, а ўсе падпісчыкі ТГ-канала былі выдаленыя.
Пры гэтым сам тэлеграм-канал БСДП не з'яўляецца пакуль экстрэмісцкім. «На канале прадастаўляецца інфармацыя пра жыццё і дзейнасць партыі, а таксама пра яе таварышаў», — адзначае БСДП.
Раней Людміла Волкава праходзіла сведкай па крымінальнай справе, і амаль год таму (22 студзеня 2021-га) у яе ўжо адбываўся ператрус, які ладзіў ГУБАЗіК.