За што судзяць беларускага добраахвотніка «Льва»?
Ва Украіне некалькі гадоў працягваецца суд над беларускім добраахвотнікам Ігарам Кляўко/
Узімку 2017 года ён быў перавезены з Ірпіньскага шпіталя ў Марыупаль, дзе дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачанні ў здзяйсненні забойства мясцовага жыхара ў карыслівых мэтах, пра гэта ў Фэйсбуку паведамляе ўкраінская актывістка Таццяна Кавепешчэнка.
Яна піша, што беларуса катавалі, каб прымусіць прызнаць віну. Чатыры разы яму ламалі нос. Пасля чарговага збіцця ён знаходзіўся ў псіхбальніцах гораду Дняпра, дзе яго лячылі ад дэпрэсіі. Пасля зноў вярнулі ў СІЗА, дзе працягнулі катаванні.
Разам з батальёнамі „Данбас” і ДУК „Правы сектар” быў амаль ва ўсіх гарачых кропках на ўсходзе Украіны: Арцёмаўску, Лісічанску, Ілавайску, Пясках. Падчас баявых дзеянняў ён атрымаў мінна-выбуховае множнае асколачнае раненне мяккіх тканін твару, левай галёнкі, агнястрэльны асколачны пералом ды іншыя раненні.
Паводле Радыё Рацыя