Украіна можа пазбавіць пенсій жыхароў Данбаса, якія атрымалі расійскія пашпарты

Міністр па справах ветэранаў Ірына Фрыз заявіла, што грамадзяне Украіны, якія атрымалі расійскія пашпарты спосабам, парушаючым міжнароднае права, могуць пазбавіцца сацыяльных выплат і пенсій ва Украіне. Супраць расійскіх чыноўнікаў, якія ўдзельнічаюць у выдачы пашпартоў, плануюць увесці персанальныя санкцыі.

passport_1.jpg

Акрамя таго, кабінет міністраў Украіны вырашыў прызнаць несапраўднымі ўсе пашпарты грамадзян Расіі, якія будуць выдадзены жыхарам так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік, заявіў прэм'ер-міністр краіны Уладзімір Гройсман.
Крэмль у сераду, 8 мая, заявіў, што рэакцыя афіцыйнага Кіева на выдачу расійскіх пашпартоў яго не турбуе.
Фрыз падкрэсліла, што ў Кіеве лічаць выдачу расійскіх пашпартоў па спрошчанай працэдуры "акцыяй Расіі супраць Украіны". Украінскія ўлады не будуць прызнаваць гэтыя пашпарты, дадала яна.
Акрамя таго, людзі, якія атрымалі грамадзянства Расіі, могуць пазбавіцца пенсій і сацыяльных выплат: ведамства Фрыз разглядае ініцыятыву аб унясенні гэтых грамадзян у асобную базу дадзеных.
"Ініцыяваная апрацоўка прапановы аб унясенні грамадзян, якія атрымалі пашпарты РФ спосабам, парушаючым міжнароднае права і пагрозлівым для суверэнітэту нашай дзяржавы, у базу дадзеных з наступным пазбаўленнем іх статусу бенефіцыяра на атрыманне сацыяльных выплат або пенсій з боку Украіны", — напісала міністр у сваім "Фэйсбуку" .
Міністр па справах часова акупаваных тэрыторый Вадзім Чарныш паведаміў аб падрыхтоўцы санкцыйнага спісу, у які ўвойдуць расейскія чыноўнікі, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі выдачы пашпартоў грамадзянам Украіны.
"Мы ведаем цяпер пералік асоб, якія непасрэдна задзейнічаны ў незаконных дзеяннях па выдачы пашпартоў украінскім грамадзянам і фактычна да дзеянняў па ціску і прымусу грамадзян да атрымання такіх дакументаў, — сказаў ён. — Да гэтых людзей будуць ужытыя персанальныя санкцыі "ва ўзаемадзеянні з міжнароднымі партнёрамі".

Як адрэагавалі Расія і іншыя краіны?

Агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на ананімную крыніцу ў Брусэлі паведамляе, што ў панядзелак, 13 траўня, сітуацыю збіраюцца абмеркаваць міністры замежных спраў Еўрасаюза. Амерыканская амбасада ва Украіне асудзіла раздачу расійскіх пашпартоў.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у сераду заявіў, што спрошчаная працэдура атрымання грамадзянства будзе дзейнічаць па-за залежнасці ад рэакцыі кіеўскіх уладаў.
"Мы працягнем выдаваць пашпарты тым грамадзянам, якія гэта пажадаюць, і якія падпадаюць пад дзеянне прэзідэнцкага ўказу", — сказаў ён журналістам у адказ на пытанне аб магчымым непрызнанні Кіевам пашпартоў.
24 красавіка Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які дае жыхарам непрызнаных ДНР і ЛНР права атрымліваць расійскае грамадзянства па спрошчанай працэдуры — без экзаменаў на веданне мовы і пражывання ў Расіі больш за пяць гадоў. Пры гэтым адмаўляцца ад украінскага грамадзянства не патрабуецца.
Першы пункт выдачы пашпартоў адкрыўся ў канцы красавіка ў горадзе Навашахцінск Растоўскай вобласці. За два дні да гэтага прэзідэнт Уладзімір Пуцін выказаў здагадку, што спрошчаны парадак атрымання грамадзянства Расіі могуць ўвесці для ўсіх грамадзян Украіны, а не толькі жыхароў "ДНР" і "ЛНР".
Уладзімір Зяленскі, які выйграў выбары прэзідэнта Украіны, адказаў, што і Украіна будзе гатовая выдаваць пашпарты расейцам.
Паводле BBC