ДТЗ у Прыкарпацці: затрыманы другі падазраваны ў справе аб гібелі беларусаў

Украінскія паліцыянты затрымалі кіраўніка фірмы, якая арганізоўвала рафтынг і дазволіла перавоз беларускіх турыстаў грузавіком. Пра гэта паведаміў Белсат са спасылкай на Нацыянальную паліцыю Украіны.

zrzut_ekranu_2019_05_06_o_13.34.32.png

6 траўня аўтамабіль з беларусамі сарваўся з абрыву ў Карпацкіх гарах.
У дачыненні да 52-гадовага мужчыны пачатае дасудовае расследаванне па арт. 287 Крымінальнага кодэкса Украіны. Яму пагражае крымінальная адказнасць за выпуск у эксплуатацыю тэхнічна няспраўных транспартных сродкаў ды іншае парушэнне іх эксплуатацыі.
Раней быў затрыманы кіроўца грузавіка. Яму плануецца абвесціць падазрэнне паводле ч. 3 арт. 286 КК.
Нагадаем, што ў грузавіку ў момант ДТЗ 24 было чалавекі (23 турысты-замежнікі і 1 кіроўца). Беларускія турысты павінна была ажыццявіць сплаў па рацэ, і на грузавіку накіроўваліся да месца прызначэння.
У выніку аварыі трое беларусаў загінулі на месцы. Яшчэ дзевяць чалавек праходзяць медычнае абследаванне ў шпіталі з рознымі траўмамі. Іншым пасажырам аказаная дапамога на месцы здарэння.