З-за туманаў у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

Раніцай 4 лістапада ў многіх раёнах Беларусі чакаюцца туманы.



tuman1.jpg

f-avto.by

Туманы прывядуць да пагаршэння бачнасці на дарогах да 100–500 метраў.

Сёння надвор’е будзе вызначаць вобласць павышанага ціску, якая сфармавалася ў цёплатнай і вільготнай паветранай масе. Чакаецца воблачнае з прасяненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў. Толькі ў асобных раёнах на поўначы Беларусі пройдуць невялікія дажджы, паведамляе БелаПАН.

Вецер паўднёва-заходні, слабы. Максімальная тэмпература днём +7..+13°С.