З парковачных месцаў на вуліцы Маркса ў Мінску ДАІ "бясплатна перамяшчае" аўтамабілі

Нават калі вы сёння правільна прыпаркавалі сваё аўто, не факт, што знойдзеце на тым жа месцы. Прынамсі, пасля расчысткі вуліц ад снегу.



hal_0.jpg

У пятніцу 15 студзеня мінская вуліца Карла Маркса была перакрытая, прыбіралі снег. Машыны, якія заміналі, забіраў эвакуатар. Як паведамілі Еўрарадыё супрацоўнікі ДАІ, машыны з парковачных месцаў дастаўляюць на вуліцу Леніна і пакідаюць каля КЗ “Мінск”.

Даішнікі называюць гэта перамяшчэннем — бясплатнай паслугай, якой могуць пазбегнуць толькі тыя, хто прыбраў снег вакол сваёй машыны. Аўтаўладальнікі могуць звярнуцца ў дзяжурную частку Ленінскага РАУС альбо па нумары 102, каб адшукаць зніклы з Карла Маркса аўтамабіль.

dsc04808copy.jpg?itok=JVBla1OX&c=c9fe0ced9300dba15ded76d8489a6cb3

У ДАІ Ленінскага раёна "Еўрарадыё" патлумачылі, чаму не звязваюцца з гаспадарамі машын па тэлефоне, каб тыя самі вывезлі іх з вуліцы:

“Калі ставіцца машына на ўлік, у выключна рэдкіх выпадках кіроўцы ўказваюць свой мабільны тэлефон. Дзяжурнаму раённага упраўлення міліцыі звязвацца даводзіцца па гарадскім тэлефоне, і ў большай ступені гэта хатні тэлефон. Не заўсёды вызначаецца ўладальнік транспартнага сродку, і не заўсёды ўладальнік з’яўляецца нават жыхаром горада Мінска”.

Пры гэтым эвакуяваных за няправільную паркоўку машын пасля "Даніэлы" больш, чым у звычайныя дні, не стала. Шмат машын за апошнія дні было менавіта перасунута.

dsc04811copy.jpg?itok=wyQCIF9n&c=f97a926d000beac8b8adaea9a342e1c1

dsc04810copy.jpg?itok=jZIL0FWH


euroradio.fm