«З сённяшняга дня я не працую». У Вялікім тэатры не працягнулі кантракт з рэжысёркай Дар'яй Пататурка

У Вялікім тэатры Беларусі не працягнулі кантракт з рэжысёркай Дар’яй Пататурка. Як сцвярджае «Беларуская рада культуры», кіраўніцтва тэатра працягвае чыстку кадраў.

pataturka_1708.jpg

У сацсетках Пататурка напісала: «З сённяшняга дня я афіцыйна не працую ў Вялікім тэатры Беларусі. Са мной вырашылі не працягваць кантракт. Шкадую, што не спыніла яго сама яшчэ ў мінулым годзе, але на гэта павінны былі быць сілы, якіх у той час не было».

Дар'я Пататурка працавала рэжысёркай у Вялікім тэатры з 2013 года. Яна была рэжысёркай-пастаноўшчыцай шэрагу канцэртаў на галоўнай сцэне тэатра, а таксама на сцэне камернай залы тэатра. Выступіла як рэжысёрка-пастаноўшчыца оперы «Котчын дом» (2020).

Акрамя таго была асістэнткай рэжысёра ў спектаклях «Паяцы» Леанкавала, «Царская нявеста» Рымскага-Корсакава, «Макбет» і «Рыгалета» Вердзі ды іншых.

Паводле «Еўрарадыё».