За 40 секунд знаходжання на дарозе жыхара Мінска пакаралі трыма гадамі «хіміі»
Мінчука Юрыя Бандарэнку вінавацілі ў тым, што ён вечарам 23 верасня прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, дзе «выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні, размахваў рукамі, выходзіў на праезную частку дарогі», паведамляе «Вясна».
Палітвязень прызнаў віну і патлумачыў суддзі Святлане Чараповіч чаму: «Я выходзіў на праезную частку, а гэта забаронена законам. Мне так следчы сказаў сказаць». А на пытанне суда, якія высновы для сябе зрабіў, хлопец адказаў: «Трэба выдаляць перапіскі».