З Маскоўскага РУУС Мінска машыны «хуткай дапамогі» вывезлі трох затрыманых

Колькасць затрыманых удзельнікаў маршаў пратэсту перавысіла 150.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Трох затрыманых мужчын павезлі машыны хуткай дапамогі пад канвоем з Маскоўскага РУУС Мінска. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на тэлеграм-канал «Спісы Акрэсціна».

Валанцёрам не ўдалося выявіць прозвішчы шпіталізаваных.

Затрыманых на акцыях пратэсту ў пастарунках доўгі час трымаюць на вуліцы з паднятымі рукамі.

Паводле тэлеграм-каналу «Спісы Акрэсціна», па стане на 17.50 затрымана звыш 170 чалавек, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна» — каля 150.